2009-01-29 13:59:57

Нават пасля хуткай рэканструкцыі у Ватыканскай бібліятэцы ў дзень змогуць працаваць не больш за 150 навукоўцаў. Значыцца, на вывучэнне кніг, рукапісаў, карт і гравюр толькі ў старажытных раздзелах спатрэбілася б 1250 гадоў.


Для шырокай публікі ў гэтую пятніцу, 30-га, у Рыме адбудзецца прэзентацыя кнігі "Каталог Яўрэйскіх рукапісаў у Ватыканскай бібліятэцы". Гэтае выданне ёсць добрым прыкладам супрацоўніцтва між культурнымі ўстановамі Святога Пасаду і Ізраіля. У прыватнасці, сціслага кантакту між навукоўцамі Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі і Ерусалімскай нацыянальнай. Іхнымі намаганнямі створаны каталог усіх старажытных манускрыптаў (рукапісаў), напісаных юдэйскім шрыфтам, якія захоўваюцца ў Ватыкане. Новы твор выйшаў у серыі "Даследванні і тэксты". Чакаецца, што прадставяць новы важны твор архіварыюс і бібліятэкар святой рымскай Царквы кардынал Рафаэле Фарына, пасол Ізраіля пры Святым пасадзе Мардахей Леві і прэфект Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі монсіньёр Чезар Пазіні.







All the contents on this site are copyrighted ©.