2009-01-28 14:21:00

Прэсавы Сакратар Ватыкану - аб выбары новага Патрыярха


"Ватыкан суцешаны з выбару новага Патрыярха і...глядзіць з даверам у будучыню адносна праваслаўна-каталіцкіх адносінаў- сказаў Прэсавы Прадстаўнік Папы айцец Фэдэрык Лёмбардзі. Новаму Патрыярху,- дадаў айцец Лёмбардзі-, мы выказваем шчырыя пажаданьні, каб змог як-найлепш выконваць сваё вельмі важнае пасланніцтва”. Прыпомніў, што Кірыл “ёсьць асобаю вельмі добра вядомаю і мае вялікую пашану ў Ватыкане. “Маем надзею- закончыў айцец Лёмбарді- што новы Патрыярх зможа развіваць пладавітае служэньне ды працягваць і паглыбляць дарогу ўзаемнага зразуменьня і супрацоўніцтва ў карысьць ўсяго чалавецтва”.








All the contents on this site are copyrighted ©.