2009-01-28 14:11:18

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 28-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо трэцяя сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
У сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец пазнаёміў прысутных вернікаў з тэалагіяю, якая зьмешчаная ў Пасланьнях Апостала Паўла да Цімафея і Тытуса. Гэтыя Пасланьні былі напісаныя ў часе, калі ў Царкве зьявіліся памылковыя погляды быццам бы шлюбнае жыцьцё не было б добрым; некаторая ежа была нячыстая; ўваскрасеньне хрысьціян ужо зьдзейсьнілася а Сьвятое Пісаньне трэба чытаць інакш.
Апостал Павал адказвае на гэтыя ідэі – працягваў сваю катахэзу Бэнэдыкт 16- прыпамінаючы дзьве асноўныя праўды, што Сьвятое Пісаньне ёсьць натхнёмае Богам і навучае мудрасьці, якая вядзе да збаўленьня ды, што залог веры перададзенай мінулымі пакаленьнямі павінен быць ахоўваны, таму што гарантуе вернасьць замацаванай традыцыі.
Такім чынам- працягваў Папа- паводле Паўла Сьвятое Пісаньне і традыцыя становяць моцны Божы фундамант. Іншаю тыпічнаю для гэтых Пасланьняў дэтальлю ёсьць роздумы над структураю Царквы. Першы раз Павал піша аб біскупе, прэзбітэрах і дыяканах. Біскуп ёсьць акрэсьлены мянушкаю “Божы пераемнік” і “сьведка”. Прэзьбітэры званьнем “старэйшыя” а дыяканы гэта “паслугоўваючыя”. Так герархічна створаная Царква- сказаў на заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец- ёсьць прадстаўленая ў аналогіі да дому і сям”і а біскуп ёсьць як айцец для ўсёй веруючай супольнасьці.
Перад прывітаньнем вернікаў Папа склаў віншаваньні Патрыярху Кірылу
RealAudioMP3

Я з радасьцю прыняў вестку аб выбары Мітрапаліта Кірыла на новага Патрыярха Масквы і Усяе Русі. Малюся для яго аб сьвятло Духа Сьвятога, каб мог шчорда служыць Рускай Праваслаўнай Царкве. Даручаю яго асаблівай апецы Божай Маці.
Сьвяцейшы Айцец спаслаўся таксама да Сусьветнага Дня Памяці пра Галакост
RealAudioMP3
Гэтымі днямі, калі мы прыпамінаем Шоа, мне прыходзяць на думку мае візыты ў Аўшвіц. Выказваючы яшчэ раз поўную салідарнасьць з нашымі брамі, з якімі Бог заключыў першы саюз жадаю, каб памяць пра Шоа давяла чалавецтва да роздуму над сілаю зла, калі ахопіць яна чалавечыя сэрцы. Хай Шоа будзе для ўсіх перасьцярогаю перад забыцьцём- сказаў Бэнэдыкт 16- перад адмаўленьнем ці паменшаньнем зьдзейсьненых злачынстваў. Таму, што насільле зробленае адносна адной чалавечай істоты ёсьць насільлем адносна ўсіх, Папа прыпомніў, што ніхто не ёсьць самотным востравам. “Каб Шоа навучыла як старэйшых асоб так і маладых, што толькі намаганьні слуханьня і дыялогу, любові і прабачэньня вядуць людзей і культуры сьвету да жаданае мэты братэрства і міру ў праўдзе. Хай ніколі насільле не ўпакорыць годнасьці чалавека- сказаў Папа.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.