2009-01-28 17:10:52

Каталіцкія і праваслаўныя багасловы ў Беларусі - і ня толькі яны - добра ведаюць філосафа, францужанку, прафесарку Інстытута святых Кірылы і Мятода Бедзяржуніверсітэта Марі-Крыстін Черуці Сандрыё.


Спадарыня Марі Крісцін пабывала ў нашай рэдакцыі пасля чарговага курсу лекцый у Мінску (Голас Марі-Крістін - прывітанне па-беларуску). ..Шкада, - працягвае Mарі-Крісцін, - што гэтым разам не пабачылася з Патрыяршым Экзархам Філарэтам, бо ён быў у Маскве. Спадзяюся на наступны раз, бо ў нас заўсёды адбываецца вельмі прыгожы сяброўскі дыялог."У Беларусь прафесарка прылятае з далёкай Замбіі. Справа ў тым, што яе муж - італьянскі дыпламат, які больш за 10 год таму быў паслом Італіі ў Беларусі. З тае пары амбасадар прадстаўляў сваю краіну ў розных дзяржавах, а ягоная жонка працягвае адусюль лятаць ў Беларусь на лекцыі.: У Рыме Марі-Крісцін аказалася з нагоды выйсця з друку па-італьянску яе кнігі "Эвангеллі - гэта рэпартаж, хаця гэта некаторым не падабаецца." І вось яна перад мікрафонам Радыё Ватыкана. (голас)-Дзякую за запрашэнне на Радыё Ватыкана . Пераклад не закончаны толькі італьянскай мовай. Ёсць працяг - на польскую, ангельскую, рускую, магчыма - беларускую. Адразу раскажу, што толькі што закончыла яшчэ адну кнігу, якой у вялікай ступені забавязана маім беларускім студэнтам. Яны штогод мяняюцца, але зацікаўленне да маёй тэмы - "Гістарычнасць Эвангелляў" застаецца высокай. Менавіта іхныя пытанні падштурхнулі да разважання на тэму абсалютна натуральнай сувязі навукі і веры, і назва новай кнігі такая "Сапраўдныя рацыяналісты". Я, - працягвае сп. Марі-Крісцін,- тут паказваю, што найбольш рацыянальнымі паводзінамі для чалавека - як асобы так і осабі, віда "чалавека разумнага" - ёсць паводзіны стварэння у гармоніі са сваім Стварыцелем. І навукоўцы - найбольш бліскучыя інтэлектуалы ад пачатку часоў - рабілі толькі гэта: здагадваліся, як рацыянальней, як гарманічней упісацца ў Задуму. Прычым, не толькі тэолагі, але і - перш за ўсё - прадстаўнікі дакладнай навукі:матэматыкі, фізікі, хімікі, астраномы, біёлагі і г. д. Гэта вельмі цікавіць беларускую моладзь. Але яшчэ больш - іхных прафесараў, людзей, якія сфармаваныя ў савецкі перыяд, атэістычны па форме і духу. І гэтыя канкрэтныя прыклады маюць - у-у-у які поспех! Бо для некаторых дагэтуль здаецца супрацьлеглаю думка, што навука можа ўжывацца з вераю. А я, -кажа прафесарка Черуці Сандріё, - імкнуся ўжо 12 год паказаць, што якраз наадварот! менавіта верніку якнайбольш зразумелая гармонія:у прыродзе,у чалавеку, у розуме, асветленым Духам святым!..
У Мінск вяртаюся заўсёды з вялікім задавальненнем. Ён усё прыгажэе. Нават крызісы не перашкаджаюць убачыць, што ідзе да лепшага, - расказвае далей спадарыня Марі Крістін.- Колькасць студэнтаў маіх узрасла, і гэта вельмі радуе. Бо прыходзяць не толькі тэолагі, але і з іншых факультэтаў. Моладзь цікавяць канкрэтныя факты, гістарычнасць эвангельскага апавяду - а гэта якраз тое, чым я займаюся."
Спадары Черуці з Рыму вяртаюцца ў Замбію, дзе Марі Крістін з дапамогай апостальскага нунцыя ў Замбіі і Малаві італьянскага святара Джірасоле займаецца місійнай справай, выкладае ў семінарыях, вядзе курсы для дзетак, разам з іншымі замежнікамі ўключаецца у гуманітарныя праекты. Пажадаем ёй не стамляцца і ніколі не забывацца таксама на нашу Беларусь.







All the contents on this site are copyrighted ©.