2009-01-27 13:58:49

Візіт "Ад Ліміна " біскупаў з Расеі


У Ватыкане пачалі візіт “Ад Ліміна” каталіцкія біскупы з Расейскае Фэдэрацыі. У панядзелак 26-га студзеня Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватных аўдыенцыях ўсіх чатырох герархаў гэтае краіны.
Католікі ў Расеі ёсьць невялічкаю меншасьцю. Іх каля 800-т тысяч на 130-ць мілёнаў грамадзян. Каталіцкая Царква адрадзілася ў Расеі пасьля разпаду Савецкага Саюзу ў 1991-м годзе. Яе структуры складаюцца з адной архідыяцэзыі ў Маскве, ды трох дыяцэзый: ў Саратаве, Іркуцку і Новасыбірску, адной Апостальскай Прэфэктуры ў Южносахаліньску ды Апостальскага Экзархату для католікаў візантыйскага абраду. Расейскі Касьцёл мае толькі адну Вышэйшую Духоўную Сэмінарыю, якая знаходзіцца ў Санкт Пэтэрсбурну. Традыцыйнаю рэлігіяю ў Расеі ёсьць праваслаўная вера. Вялікі адсотак становяць таксама агностыкі і няверуючыя. Дыпламатычныя адносіны з Ватыканам былі наладжаныя яшчэ за часоў Савецкага Саюзу ў 1990-м годзе. Эпіскапская Канфэрэнцыя ўзьнікла ў 1999-м годзе. Цяпер яе ўзначальвае біскуп Язэп Вэрт з Новасыбірска.
На думку мітрапалітва Масквы арцыбіскупа Паоло Пэццы найбольшым асягненьнем тамашняга Касьцёла ёсьць ўжо самое яго адраджэньне, а найбольшым выклікам: сьведчаньне разам з праваслаўнымі аб Хрысьце ў штодзённым асяроддзі жыцьця.








All the contents on this site are copyrighted ©.