2009-01-27 13:59:19

Масква. У працах памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел прадстаўнікі 30 нацыянальнасцей.


Больш за палавіну - прадстаўнікі Расіі. 27 працэнтаў - ад Украіны. Потым па колькасці ідзе дэлегацыя нашай Беларусі на чале з Мітрапалітам Філарэтам, які стаўся адным з кандыдатаў на Патрыяршы маскоўскі Пасад, а далей яшчэ 61 прадстаўніцтва. Ад розных народаў, уключаючы японцаў, дык з 711 дэлегатаў 15 наогул не гавораць па-руску, як, напрыклад, Мітрапаліт Токіо Кірыл. Што тычыцца нацыянальнасцей, то іх налічылі 30. Акрамя прыпомненых, ёсць на саборы яўрэі, малдаване, татары, туркмены, русіны, немцы, казахі, мардва, бяльгійцы, венгры, эстонцы, аўстрыйцы, абхазы, асеціны, грэкі, швайцарцы,чувашы, румыны, гагаўзы, англічане, амерыканцы і канадцы, бо кананічная тэрыторыя РПЦ распаўсюджваецца далёка за межы самой РФ. Да таго ж, у Памесным Саборы прынялі ўдзел, акрамя духавенства і манахаў, прыдстаўнікі свецкіх. Гэты выдатныя навукоўцы, журналісты, бізнесмены, артысты, выкладчыкі і некаторыя іншыя прафесіяналы.







All the contents on this site are copyrighted ©.