2009-01-27 14:00:18

Жыхары Літвы - па статыстычным апытанні на 70 працэнтаў супраць удзелу Царквы ў палітыцы. 56 працэнтаў насельніцтва суседняй нам краіны лічаць сабе практыкуючымі , а яшчэ 22 - не практыкуючымі католікамі.


Толькі 13 працэнтаў удзельнікаў апытання лічаць, што менавіта святары павінны фармаваць грамадскую думку адносна палітычнага стану краіны. Гэта катэгорыя - старыя, жанчыны - хатнія гаспадыні, беспрацоўныя. Але цікава, што, хаця большасць рэспандэнтаў апытання не жадаюць прамога ўдзелу кліра ў палітычным жыцці, 40 працэнтаў з іх адказалі, што неабходна ўлічваць парады святароў адносна палітычных пытанняў. Большасць, аднак, мяркуе, што гэтыя парады не павінны прама ўплываць на прыняццё рашэнняў з боку асоб у ходзе палітычных кампаній. Найбольш катэгарычна адмаўляюць неабходнасць уплыву святароў на палітычныя працэсы моладзь і інтэлектуалы.







All the contents on this site are copyrighted ©.