2009-01-26 12:48:29

Мітрапаліт Філарэт стаў кандыдатам па Патрыярха Рускае Праваслаўнае Царквы


На Архірэйскім саборы Расейскай праваслаўнай царквы прайшло галасаваньне для выбару трох прэтэндэнтаў на пасад патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Адным з трох прэтэндэнтаў стаў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт.
Галасы амаль двухсот прысутных на саборы архірэяў разьмеркаваліся наступным чынам: дзевяноста сем было пададзена за мітрапаліта Смаленскага і Калінінградзкага Кірыла, трыццаць два – за мітрапаліта Калускага і Бораўскага Клімента, і шаснаццаць – за мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта.
Усяго ў галасаваньні ўзялі ўдзел 198 з 202 архірэяў Маскоўскага патрыярхату.
Канчатковы выбар патрыярха будзе зроблены на Памесным саборы, які пачнецца ў аўторак, 27 студзеня.
На гэтым саборы ўпершыню на пасаду патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі могуць прэтэндаваць і архірэі замежных япархіяў.










All the contents on this site are copyrighted ©.