2009-01-24 12:17:16

Папа Бэнэдыкт 16 мае старонку ў інтэрнэце


Бэнэдыкт XVІ зь сёньняшняга дня будзе мець сваю старонку ў інтэрнэце. Таксама Сьвяты айцец пагадзіўся, каб відэа-матэрыялы на яго тэму маглі быць зьмешаныя ў You Tube, адкрытым інтэрнэт-сэрвэры, якія наведвае мільёны чалавек у цэлым сьвеце.
Адзін з супрацоўнікаў Папы Рымскага расказаў, што, калі Бэнэдыкту XVІ агучылі такую магчымасьць, ён адразу даў згоду. Кіраўнік Каталіцкага касьцёла разумее важнасьць у сёньняшнім сьвеце найноўшых тэхналёгіяў у абвяшчэньні Евангельля. Ён таксама ведае, што інтэрнэтам карыстаецца найперш вельмі шмат маладых людзей, якіх сам Бэнэдыкт XVІ назваў „лічбавым пакаленьнем”.








All the contents on this site are copyrighted ©.