2009-01-23 13:45:10

У Латвіі з нагоды Тыдня малітвы за адзінства хрысціянаў ва ўсіх храмах праходзяць экуменічныя багаслужэнні.


У рэлігійных грамадах і парафіях, да таго ж , праводзяцца разнастайныя акцыі. Гэта дыскусіі і канцэрты, дзіцячыя ранішнікі і выставы. Латвійскія хрысціяне ўсіх намінацый горача ўключыліся ў абмеркаванне праблем сёлетняга тыдня малітвы за адзінства. Гэта папярэджанне войнаў, насілля наогул ва ўсіх яго праявах, барацьба з дыскрымінацыяй і сацыяльнай нясправядлівасцю, эканамічныя памылкі ў сучасным свеце, экалагічныя праблемы, эпідэміі і агульнае пытанне прыняцця пакутаў і выпрабаванняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.