2009-01-23 13:42:04

АБ'ЯВА:У нядзелю 25 студзеня 2009 г., у 13.00 у мінскім арцыкатэдральным касцёле адбудзецца ўрачыстая святая Імша з нагоды 5-годдзя існавання руху «Сужэнскія сустрэчы» ў Беларусі.


Цэлебрацыю святой Эўхарыстыі з удзелам лідэраў руху з розных краінаў Еўропы ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля святой Імшы адбудзецца сустрэча усіх ўдзельнікаў руху.
Каталицкі рух «Сужэнскія сустрэчы» арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў з мэтай паглыблення і нават аднаўлення саюзаў. Мадэратарам руху ў Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі з’яўляецца ксёндз Генадзь Кухарэвіч CSMA, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца), дзе ўдзельнікі руху збіраюцца штомесяц. Сустрэчы праводзяць Павел і Алена Кузьміцкія.Членамі ў Мінску з’яўляюцца каля пяцідзесяці сужэнскіх пар з розных парафій сталіцы.












All the contents on this site are copyrighted ©.