2009-01-22 12:45:01

Дэлегацыя хрысціян-лютэранаў з Фінляндыі была прынятая Папам Бенедыктам 16 на спецыяльнай аўдыенцыі.


Такі візіт у Рым лютэранскія вернікі робяць штогод для адзначэння Дня патрона Фінляндыі - святога Генрыха, які супадае з пачаткам Тыдня малітвы за адзінства хрысціян. Цяпер пры сустрэчы Папа горача павітаў дэлегатаў і схіліў іх падумаць у кантэксце святога Пісання.У прыватнасці, з прарока Езікіля, з якога і ўзятая сёлетняя тэма Тыдня: "Хай будзем адно ў руцэ тваёй". Папа дадаў яшчэ фрагмент са старажытнай навучальнай кнігі, калі ствол дрэва падзяляецца на два - як алегорыя падзелу Божага народу на Юдэю і Галілею." Гэта працягвае заставацца актуальным да нашых дзён," - падкрэсліў Папа. Ён прыклікаў усіх хрысціянаў маліцца, каб Хрыстус абнавіў нас і вызваліў ад нашых падзелаў. Крокам для гэтага ужо сталася "Агульная дэкларацыя Апраўдання" між католікамі і лютэранамі, якой ужо 10 год. І працы працягваюцца разам з Камісіяй па экуменічным дыялогу Фінляндыі і Швецыі. "Мая самая гарачая надзея, - працягваў Бенедыкт 16, -што ваш візіт у Рым больш умацуе доўгатэрміновыя станоўчыя экуменічныя адносіны між лютэранамі і католікамі самой Фінляндыі. У сваю чаргу, кіраўнік дэлегацыі біскуп лютэранскай Царквы Густаў Бьёргстранд прыпомніў, што Фінляндыя была Эвангелізаваная ўжо пасля падзелу і ўспрыняла рэформу гітарычна, без аніякага вырачэння з яе боку. Ён падкрэсліў, што католікі і лютэране Швэцыі і Фінляндыі маюць шмат агульнага , у тым ліку, з багаслоўскага і дактрынальнага пункту гледжання.







All the contents on this site are copyrighted ©.