2009 год у сям'і каталіцкае Царквы адзначваецца 150-годдзе ахрышчання вострава Тайваня.
На самім востраве ўрачыстасці распачаліся яшчэ мінулым вераснем. Ад святыні Багародзіцы
на руках працэсіямі нясуць тайванскія хрысціяне статую Мадонны з Ван Жын - па гарадах
і вёсках. Яна павінна пабываць у гонар азначэнне юбілею Эвангелізацыі ва ўсіх частках
краіны. Святыня ў Ван Жын была заснаваная ў 1896 годзе. У 1984 годзе Папа Ян Павел
2 надаў ёй тытул бызілікі. Цяпер, замест цудатворнай фігуркі, якая перамяшчаецца
па касцёлах вострава, у базіліку вернікі прывезлі са сваіх парафій і дыяцэзій, а
таксама прыватных калекцый іконы і статуі Найсвятой Дзевы Марыі, дык зарганізаваная
выстава выяў Апякункі народаў.