2009-01-21 13:52:25

Ватыкан: тэлеграма Папы да новага Прэзыдэнта ЗША


Бэнэдыкт 16 запэўніў Барака Обаму аб сваёй малітве, каб Бог абдарыў яго надзейнаю мудрасьцю і сілаю ў выконваньні так адказнае пасады. У дні прысягі Папа пераслаў 44-му Прэзыдэнту ЗША віншавальную тэлеграму.
“Каб амэрыканскі народ пад Вашым кіраўніцтвам надалей знаходзіў у сваёй рэлігійнай і палітычнай спадчыне духоўныя вартасьці і этычныя прынцыпы. Яны патрэбныя да супрацоўніцтва ў пабудове сапраўды справядлівага і свабоднага грамадзтва, намечанага пашанаю годнасьці, роўнасьці ды правоў кожнага яго членаў, асабліва ўбогіх, спіхнутых на ўскраіну і пазбаўленых магчымасьці голасу”- чытаем у тэлеграме. “У часах, калі так многа людзей на сьвеце намагаецца вызваліцца з беднасьці, голаду і насільля, малюся, каб Вы Спадар Прэзыдэнт, былі ўзмацаваныя ў жаданьні падтрымліваньня зразуменьня, супрацоўніцтва і міру паміж народамі, каб усе мелі ўдзел у банкеце жыцьця, які Бог жадае падрыхтаваць для ўсёй чалавечай сям”і”- напісаў Бэнэдыкт 16. Бараку Обаме, яго блізкім і цэламу амэрыканскаму народу Папа пажадаў Божага Блаславенства і міру.
Ва ўрачыстасьці прысягі новага Прэзыдэнта ў Вашынгтоне прыняў удзел Апостальскі Нунцый ў ЗША, арцыбіскуп Петро Самбі.








All the contents on this site are copyrighted ©.