2009-01-20 13:35:08

Дыяцазальнае даследванне жыцця ў святасці айца Бернардо Антоніні '- слугі Божага, прысвяціўшага больш 10 гадоў каталіцкай пастве Расіі, урачыста распачнецца 11 лютага ў Вероне, у Італіі.


Запачаткаванне Вышэйшай духоўнай семінарыі "Марыя - Каралева апосталаў" у Санкт-Пецярбургу, "Радыё марыя" па-руску, расійскія каталіцкія газета "Святло Эвангелля" і часопіс "Тэалогія", каталіцкі каледж Тамаша Аквінскага ў Маскве і Пастырскага Інстытута Яна залатавуснага - усе гэтыя ўстановы заклаў ў пасляперастроечнай Расіі айцец Антоніні. Ён памёр нечакана у Карагандзе у сакавіку 2002 года. Запытанне аб пачатку ягонага беатыфікацыйнага працэсу падалі арцыбіскупы з дыяцэзіі Маці Божае ў Маскве і Мінска-Магілёваўскай дыяцэзіі, Канфярэнцыі каталіцкіх біскупаў Казахстана і Апостальскі адміністратар для католікаў Каўказа. Даследчую судовую кампетэнцыю Касцёл надаў Вероне. Яе біскуп Джузэпе Дзенці нядаўна выдаў Вердыкт аб пачатку працэса. У цэнтры ўвагі - асоба незвячайнага чалавека, які ад 1956 па 1991 год надзвычай горача выкладаў багаслоўе для свецкіх і святароў у Вероне, а пасля з такім жа энтузіязмам працягваў місійную дзейнасць у паслякамуністычнай Расіі ажно да сваёй дачаснай смерці. У прадстаўленні адзначаецца, што Апостальскі протонатарый Бернардо Антаніні паказаў цвёрдую веру, неўтаймаваную надзею і вялікадушную любоў, якія абуджалі яго аддаць жыццё сваё дзеля Эвангелля. Апошні год жыцця айцец Бернард працаваў у Карагандзе як віцэ-рэктар дыяцэзальнай Выўэйшай духоўнай семінарыі "Марыя - Маці Царквы", як вікарны біскуп па пытаннях пастырскай дзейнасці,як дэкан цэнтральнага рэгіёну Карагандзінскай вобласці, як галоўны рэдактар казахстанскай газеты "Креда" і як сакратар Рады святароў. У Вярдыкце ёсць такія словы:" ён вытачыў сабе дзеля Эвангелля..."Дата ў Дзень З'яўленняў Найсвятой Дзевы Марыі ў Лурдзе -11 лютага i выбраная біскупам Вераны як урачыстасць адкрыцця беатыфікацыйнага працэсy.







All the contents on this site are copyrighted ©.