2009-01-19 14:05:14

Закончылася Шостая Сусьветная Сустрэча Сем"яў у Мэксыка


У спалучэньні з Ватыканам па сатэліце ў горадзе Мэксыка закончылася гэтая сустрэча. Наступная адбудзецца ў Італіі, ў Мілане ў 2012-м годзе, а ейнаю тэма будзе наступная: “Сям”я, праца і сьвяткаваньне”.
Папа Бэнэдыкт 16 прамовіў на заканчэньне ўрачыстае Сьвятое Імшы ў нядзелю 18-га студзеня, якой старшынстваваў ў характары папскага высланьніка кардынал Тарцысіё Бэртонэ. У Літургіі адслужанай перад Базылікай Маці Божай з Гуадалюпэ прыняло ўдзел сотні тысяч верннікаў.
Прамаўляючы цераз тэлевізыйнае спалучэньне на заканчэньне Літургіі Папа падкрэсьліў, што дарога сьвятасьці ёсьць найлепшаю паслугаю, якую хрысьціяне могуць выявіць сучаснаму грамадзтву. Сьвяцейшы Айцец сказаў, што ва ўзмацоўваньні веры і ў жыцьці адвечнымі вартасьцямі незаменную ролю выконвае сям”я. Сапраўдная свабода чалавека паходзіць з факту, што быў ён створаны на вобраз і падабенства Бога. Дзеля гэтага ён павінен паводзіць сябе ў адказны спосаб, выбіраючы сапраўднае дабро, якое ў любові пераменьваецца ў дар з сябе. Дзеля гэтага больш чым тэорыі трэба блізкасьці і любові, якія тыпічныя для сямейнае супольнасьці. Гэта ў сям”і мы вучымся жыць па-сапраўднаму, цаніць жыцьцё і здароў”е, свабоду і мір, справядлівасьць і праўду, працу, згоднасьць і пашану. На заканчэньне Бэнэдыкт 16 выказаў сваю салідарнасьць з сем”ямі, якія сваё хрысьціянскае сьведчаньне зьберагаюць шматлікі супярэчнасьцямі і цяжкасьцямі ў гэтым з прычыны хрысьціянскае веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.