2009-01-16 13:50:07

Мэксыка: сям"я ў абдымках ідэалогій



У сталіцы Мэксыка працягвае свае працы Шостая Сусьветная Сустрэча Сем”яў. Яе першаю часткаю ёсьць тэалагічна-душпастырскі кангрэс на тэму выхаваўчае ролі сям”і. У ім прыймае ўдзел болшьш за 10-ць тысяч асоб з 98-мі краін сьвету, ў гэтым 19-ць кардыналаў і больш за 200 біскупаў. У першым дні кангрэсу 14-га студзеня галоўныя прамовы сказалі: мітрапаліт Монрэалю кардынал Марк Уэле ды прапаведніка Папскага Дому айцец Ранеро Канталямеса, якія гаварылі аб сучаснай сям”і, задумваючыся над гэнэзісам новых законаў, якія ўдараюць ў дабро сям”і ды дзяцей і аб змаганьнях з новымі канцэпцыямі сужонства і сям”і.
У другі дзень прац кангрэсу абмеркавана тэму палітыкі і заканадаўства адносна сям”і. адным з галоўных лектараў быў арцыбіскуп Агостіно Маркэтто, быўшы Апостальскі Нунцый на Беларусі, а цяпер зьяўляецца Сакратаром Папскае Рады да спраў Душпастырства сярод Мігрантаў і Падароднічаючых. Ягонае выступленьне тычылася сем”яў мігрантаў.
Працы кангрэсу працягваюцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.