2009-01-16 13:51:09

У Маскве, у капліцы Пакроўскага жаночага манастыра адслужыў Боскую Літургію на свята Абразання Гасподняга месцаназіральнік Патрыяршага Прастолу РПЦ Мітрапаліт Кірыла.


У сваім слове да паствы Уладыка зазначыў, што Госпад даў Сабе абрэзаць для таго, каб людзі зразумелі правільна неабходнасць рэлігійнага абраду. "Усе мы, людзі, жывем у свеце, маючы фізічнае цела, - заўважыў М.Кірыл.- Нават патрэбы душы часта ажыццяўляем фізічным чынам.., дык неабходна беражліва ставіцца да звычаеў і абрадаў, бо яны дайшлі з глыбіні стагоддзяў". У той жа час Мітрапаліт указаў на недастатковасць механічнага выканання чынаў. каб мець духоўнае ўзрастанне і пазбаўляцца граху. "Некаторыя...ходзяць у храм па звычцы ...быццам удзел у абрадзе сам па сабе выратоўвае...бывае, яны адной рукой выконваюць чын. а другой адштурхоўваюць таго. што стаіць побач. Нічога ад Бога чалавек не можа мець аўтаматычна. Бог дае нам сваё дабрадзеянне і сілу.\менавіта гэта нас збаўляе". І растлумачыў. як іх здолець атрымаць: праз малітву і добрыя справы.







All the contents on this site are copyrighted ©.