2009-01-16 13:50:46

15 студзеня Эўрапэйскі Парламант прыняў рэзалюцыю па Беларусі


Як паведамляе афіцыйны сайт Еўрапейскага Парламенту, у дадзенай рэзалюцыі, прынятай 15 студзеня 2009 г. у Страсбургу, члены парламенту настойваюць на пяці ўмовах для паляпшэння стасункаў паміж Беларуссю і ЕЗ. ЕП асаблівую ўвагу звяртае на вызваленне палітычных вязняў, свабоду сродкаў масавай інфармацы, няўрадавых арганізацый і палітычных асацыяцый.
Для таго, каб палепшыць стасункі паміж ЕЗ, Еўрапарламент вызначае пяць умоваў у рэзалюцыі, прынятай 551 голасам за, 15 супраць і 13 устрымаўшыхся. Паводле членаў ЕП Беларусь мусіць:
(1) заставацца краінай без палітычных вязняў;
(2) гарантаваць свабоду сродкаў масавай інфармацыі:
(3) працягваць супрацоўніцтва з АБСЕ па рэфармаванні выбарчага заканадаўства;
(4) палепшыць умовы для працы няўрадавых арганізацый;
(5) гарантаваць свабоду сходаў і палітычных асацыяцый.
У кастрычніку 2008 г. Рада прыняла рашэнне аб прыпыненні візавых абмежаванняў, накладзеных на пэўных афіцыйных асобаў Беларусі, за выключэньнем тых, хто датычны да палітычных зьнікненьняў у 1999-2000 гадах, а таксама да старшыні ЦВК.
У п.17 Рэзалюцыі Еўрапейскі Парламент заклікае "беларускія ўлады да павагі свабоды сумлення; асуджае той факт, што неаднаразова Еўрапейскія грамадзяне, у тым ліку святары, высылаюцца з Беларусі, што супярэчыць працэсу пошуку ўзаемаразумення з Еўрапейскім Звязам.







All the contents on this site are copyrighted ©.