2009-01-15 14:02:38

У Мэксыка пачалася Шостая Сусьветная Сустрэча Сем"яў


14-га студзеня Сьвятою Імшою, якую адслужыў кардынал Ортэга, ў горадзе Мэксыка пачалася гэтая сустрэча. У часе супольнае малітвы усе маліліся за сем”і цэлага сьвету. Сама Сустрэча была зарганізаваная Папскаю Радаю да спраў Смя”і. Пасьля адсьпяваньня мэксыканскага гімну кардынал Антонэльлі, які прыбыў з Ватыкану, афіцыяльна адкрыў Сустрэчу. У прывітальнай прамове ён шмат разоў падкрэсьліваў важную ролю сям”і ў грамадзтве. Прыпамінаючы гісторыю гэтых Сусьветных Сустрэчаў спаслаўся да Папы Яна Паўла ІІ, які ім даў пачатак.
Адным з галоўных пунктаў Сустрэчы ёсьць пачаты 14-га студзеня трохдзённы тэалагічна-пастырскі кангрэс, які ўжо традыцыйна папяраджае ўласьцівую Сустрэчу. У Шостай Сусьветнай Сустрэчы Сем”яў удзельнічае 29-ць кардыналаў, больш за 200 біскупаў і каля 7.500 вернікаў з 67-мі краін сьвету.ю Як апошняю дзяржаваю, якая заявіла свой ўдзел быў Пакістан.
З нагоды гэтае Сустрэчы цераз гэтую лацінаамэрыканскую краіну Папа Бэнэдыкт 16 накіруе свой заклік да ўсяго чалавецтва- сказаў журналістам кардынал Бэртонэ, які таксама прыбыў ў Мэксыка. Ён дадаў, што заклік Папы будзе ўзьняты ў пэрспэктыве “новае канцэпцыі грамадзтва абапёртай таксама на больш памяркоўным і салідарным стылі жыцьця. Гэты аспэкт Бэнэдыкт 16 ўвядзе таксама да падрыхтоўванай цяпер Энцыклікі на тэму грамадзкасьці, якая будзе гатоваю яшчэ ў першай палове гэтага году- сказаў да журналістаў кардынал Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.