2009-01-15 14:01:53

Манах Дамініканскага ордэну, член Ватыканскай Кангрэгацыі дактрыны веры Аўгустын Дзінойя заклікаў Царкву да смеласці ў дыялогу з моладдзю.


Намеснік сакратара Кангрэгацыі пэўны, што ня трэба зайгрываць з моладдзю. Неабходна трывала і пэўна аб'яўляць хрысціянскія каштоўнасці. "Мы павінны быць пэўныя, што поўня праўды і прыгажосці Добрай Весткі аб Езусе ёсць моцна прыцягальай, калі аб'яўляўляецца без кампрамісаў і нейкіх усучасніванняў,- зазначыў манах. Царква павінна пераадольваць перашкоды на шляху сучаснай эвангелізацыі, уключаючы моцнае супрацьстаўленне масавай культуры аб'яўленню Хрыста адзіным Выратавальнікам чалавецтва.2 Айцец Аўгустын пэўны, што каталіцкая Царква павінна быць чэснай да канца і уступаць у дыялог з моладдзю, пазбягаючы спакусы папулярызацыі асноваў веры ў зручнай па модзе форме, бо гэта можа прывесці толькі да фальшывасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.