Прэлаты, у іх ліку
і айцец Федэрік Ломбардзі, дырэктар нашага RV, прыгадваюць, што каталіцкая Царква
адстойвае вартасці сям'і як пастаяннага саюза мужчыны і жанчыны не для таго, каб
мець нейкі свой інтарэс, але выключна для дабра людзей, бо адзінокія людзі, разведзеныя
і пакіненыя глыбока нешчаслівыя, а дзеці без бацькоў не ведаюць радасці. Cем'і зноў
сабраліся разам не для таго, каб кідаць "анафемы" вінаватым у распадзе сям'і, але
каб распаўсюджваць надзею і любоў. Тэма цяперашняй сустрэчы каталіцкіх сем'яў указвае
на яе як на ..."Выхавацеля чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцей". Старшыня Папскай
рады сям'і кард. Антонелі падкрэсліў у сваім інтэрв'ю для Радыё Ватыкана адказнасць
сям'і, якая была і застаецца ачагом для перадавання чалавечых дабрачынаў з пакалення
ў пакаленне. Місія асабліва ўскладнілася ў цяперашнім свеце, застарашаным рэлятывізмам.
Іідэя татальнай адноснасці, адмовы як ад абавязацельстваў, так і ад пастаянства супрацьставіцца
любові і адданасці. Сучасная культура не прызнае ў плённым саюзе мужчыны і жанчыны
прывілеі аснойнай ячэйкі грамадства. Можна сказаць, што хрысціянская Царква змагаецца
за адстойванне традыцыйнай каштоўнасці сям'і ў абстаноўцы непапулярнасці і нават надакучлівасці
для некаторых. Царква імкнецца выратаваць адзінае надзейнае месца для трывалай радасці
- сям'ю.(голас кард. Антанеллі):"Замарожванне, якое назіраем у дэмаграфіі,(нараджальнасці)
больш небяспечнае для жыцця на Зямлі, чым перагрэў ляднікоў, - лічыць кардынал. -Сям'я
ёсць адзіным натуральным месцам перадавання жыцця, захавання радасці не толькі для
сваіх членаў, але й для іншых людзей. Вопыт быць любымі дае стымул любіць іншых.А
адсюль паходзіць усё: сэнс салідарнасці, годнасці,супрацоўніцтва, павагі " 6
Сустрэча адкрылася тэалагічна-пастаральным кангрэсам, у якім прымаюць удзел 10 тысяч
экспетаў у розных навуках. Тэмы важныя, такія як адносіны ў сям'і між усімі яе членамі,
здаровая сэксуальнасць між сужонцамі, выхаванне дзяцей ў сям'і. Потым - у суботу
і нядзелю - пройдзе Свята сям'і , калі тысячы і тысячы сем'яў з цэлага свету збяруцца
ў санктуарыі Гвадалупскае Божае Маці, дзе будзе адгавораны святы Ружанец, а ў нядзелю,
18.01, дзяржсакратар Ватыкану кард.Тарчізіо Бертоне адслужыць святую Імшу ў інтэнсіі
дабра сем'яў. Чакаецца больш за 1 млн вернікаў на гэтай Літургіі. Яна будзе транслявацца
па радыё-і тэлебачанні на цэлы свет, так што і вы, паважаныя слухачы, маеце магчымасць
непасрэдна прыняць у ёй ўдзел. Прыгадаем, што Папа Бенедыкт 16 выдаў Дэкрэт аб поўнай
Індульгенцыі (водпусце грахоў) для ўдзельнікаў Дзён сям'і ў Мехіко, а таксама для
тых, хто супольна цэлаю сям'ёю будзе адгаворваць малітвы "Ойча наш", "Верую" і іншыя
у гэтыя дні. Папа падрыхтаваў для ўдзельнікаў Kангрэса два сваіх Пасланні. Ён непасрэдна
злучыцца з імі праз спадарожнікавую сувязь падчас святой Эўхарыстыі ў надзелю,прыгадаем,
Імша будзе адбывацца ў санктуарыі Маці Божай Гвадэлупскай. У Мексіцы знаходзіцца
таксама старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка разам з
сем'ямі. прычым, ня толькі каталіцкімі. Варта прыпомніць, што прыняць удзел у гэтай
падзеі, таксама і духоўным чынам, Бэнэдыкт XVI заклікаў паасобныя рухі і супольнасці
сем’яў, на што адгукнуліся людзі з розных краін свету. На VI Сусветнай сустрэчы
сем’яў у Мехіка Беларусь прадстаўляе дэлегацыя ў складзе 6 чалавек: біскуп Антоні
Дзям’янка, душпастыр сем’яў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Пётр Бялевіч, муж
і жонка - Канстанцін і Ірына Шмакі, а таксама прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі і Грэка-каталіцкай
Царквы Беларусі. Еўрапейская дэлегацыя мае з сабою праект закліка да ЕС аб
тэрміновай дапамозе сям'і для самога яе захавання, выжывання. Прыгадаем на развітанне,
што Першая Сусветная сустрэча сем’яў адбылася па ініцыятыве Папы Яна Паўла ІІ у Рыме
ў 1994 г., які ў Каталіцкім Касцёле быў абвешчаны Годам сям’і. У той час таксама з’явіўся
«Ліст да сем’яў» Яна Паўла ІІ, у якім былі змешчаны ўласныя думкі Папы на тэму любові
і сям’і. Сусветныя сустрэчы сем’яў адбываюцца раз у тры гады. Што тычыцца цудадзейнага
санктуарыя Маці Божае ў Гвадалупе і таямнічай краіны Мексікі, Папа Ян Павел 2 пабываў
там 5 разоў. Папа Бенедыкт марыў таксама быць на сёлетняй сустрэчы, але не змог ажыццявіць
фізічна сваю там прысутнасць. І яшчэ - памятайце, што наш цыкл пра тое, як трэба не
стамляцца даглядаць і харчаваць пяшчотаю cямейную любоў. Варта таго ўсмешка дзіцяці
- сына, дачкі, а яшчэ больш - унукаў ! Жадаем вам сіл і цярпення! ДАВЕДКА(Нерукотворный
образ Девы Марии Гваделупской, вот уже пятое столетие хранящийся в специально построенной
для него базилике, – величайшая святыня Мексики. Популярность ее распространяется
далеко за пределы страны. Гваделупскую Деву называют «Покровительницей обеих Америк».
А научные исследования образа, результаты которых опубликованы в последние годы, просто
ошеломляют... «ВСЕ, КТО ПОПРОСИТ МОЕЙ ПОМОЩИ, ПОЛУЧАТ ЕЕ...» История образа связана
с явлением Девы Марии 17-летнему крестьянину-индейцу Хуану Диего 9 декабря 1531 г.
близ Мехико, на холме Тепейяк. Богоматерь обратилась к юноше с пожеланием, чтобы «вы
построили церковь на этом месте, где ты и твои братья смогут почувствовать мое сострадание
к вам. Все те, кто искренне попросит моей помощи, получат ее здесь, на этом месте».
Хуан Диего явился к епископу Хуану де Сумарраге и передал ему эти слова. Выслушав
индейца, епископ попросил, чтобы Дева Мария каким-либо знамением подтвердила сказанное.
Хуан вернулся к холму Тепейяк и снова увидел Деву. «Я дам такое знамение, – сказала
она. – Жду тебя на этом месте завтра». Когда юноша снова пришел, то увидел расцветший
на бесплодной скале пышный куст роз. Рядом с ним стояла Пресвятая Дева. «Вот мое знамение,
– сказала она. – Возьми эти розы, заверни в свой плащ и отнеси епископу. На этот раз
он поверит тебе». Когда Хуан Диего предстал перед епископом и его советниками и развернул
плащ, все упали на колени: на плаще чудесным образом оказался запечатленным лик Пресвятой
Девы... )