2009-01-14 14:09:30

Сьвятая Зямля: візыт дэлегацыі біскупаў Эўропы і Амэрыкі


Да 15 студзеня 2009 г. працягнецца пілігрымаванне дзесяці еўрапейскіх і амерыканскіх біскупаў у Святую Зямлю. У суботу 10 студзеня яны наведалі Бэтлеем, дзе сустрэліся са студэнтамі мясцовага каталіцкага універсітэта.
«Нягледзячы на насілле, цярпенні, безнадзейнасць сітуацыі ў Сектары Газа, сярод студэнтаў панаваў дух надзеі», — адзначыў пасля сустрэчы біскуп Стакгольмскі Уільям Кенні. Аднак ён дадаў, што большасць з прысутных палестынцаў напоўнены смуткам.
У Бэтлееме біскупы ўдзельнічылі таксама ў працэсіі каталіцкіх школаў з заходняга берагу Ярдана. Пасля яе да прысутных з прамовамі звярнуліся старшыня дэлегацыі арцыбіскуп Ліверпульскі Патрык Келлі і Патрыярх Ерузалема Фуад Туаль. Біскупы заклікалі да спынення барацьбы, каб насельніцтва магло атрымаць неабходную дапамогу.
Каардынацыйная група еўрапейскіх і амерыканскіх біскупаў для падтрымкі Святой Зямлі была створана ў 1998 г. Яе мэтай з’яўляецца адраджэння пілігрымавання як асноўнай крыніцы ўтрымання мясцовых хрысціянскіх супольнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.