2009-01-13 14:07:01

У сераду, 14 студзеня, пасля Агульнай аўдыенцыі, Папа Бенедыкт 16 прыняў на спецыяльнай французскую сям'ю Шыліро, член якой - хлопчык Пьер быў аздароўлены цудоўным чынам па малітве да бацькоў Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.


Яшчэ ў суботу, 10 студзеня, у базіліку святога Пятра ў Рыме была прынятая ўрна з рэшткамі бацькоў святой Тэрэзы Мартэн, спачылых ў Бозе сужонцаў Зелі і Луі. А ў сераду аздароўлены Пьер уручыць Папу ў дар рэлікварый з фрагментам іхных мошчаў на пастаяннае захаванне. У 1887 годзе маленькая Тэрэза разам з бацькам пабывала на паломніцтве ў базіліцы святога Пятра ў Рыме.А 13 студзеня 2009 года,тут была адслужаная святая Боская Літургія на ўспамін блаславёных сужонцаў. Маленькая Тэрэза ў далёкім 19 тагоддзі апісала ў сваім дзённіку сустрэчу з Папам Львом 13 . і гутарка з ім паўплывала на яе рашэнне паступіць у кляштар кармелітанак. Ужо там яна піша "Я нарадзілася на святой зямлі", маючы на ўвазе сваіх любячых бацькоў. Прысутнасць цяпер іх рэшткаў у галоўным касцёле свету ў гэтыя калядныя дні вельмі важнае для хрысціянскіх грамадаў, якія праводзяць ад аўторка 6-ю сусветную сустрэчу сем'яў у Мехіка." Святая Тэрэза ад дзіцяткі Езуса паказвае, як выхоўваць святасць доме. А ж такіх сем'яў-перадавальнікаў веры дагэтуль недастаткова, каб змяніць свет на лепшае, каб вырастала якнайбольш добрых і праведных дзетак, "- падкрэсліў ў гэтыя дні кардынал Анжэло Камастры, пробашч базілікі святога Пятра ў Рыме.







All the contents on this site are copyrighted ©.