2009-01-12 14:41:49

Хрост у Сыкстынскай Капліцы


Значэньне хросту дзяцей як абдараваньне іх багацьцем боскага жыцьця, якое ўкаранёнае ў свабодзе Дзяцей Божых прыпомніў Бэнэдыкт 16 у нядзелю Хросту Гасподняга. Згодна з традыцыяю Папа старшынстваваў, перад абедам 11-га студзеня, ў Капліцы Сыкстынскай Эўхарыстыі, ў часе якой надзяліў сакрамант Хросту 13-м дзецям. У казаньні Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да літургічнага пэрыяду Божага Нарадэньня, які з аднаго боку прыцягвае нашую ўвагу і сэрца да Уцелаўлёнае Любові, а з другога падрыхтоўвае нас да жыцьця гэтым дасьведчаньнем штодня.
“Дзіця не ёсьць ўласнасьцю бацькоў, але было даручана іхняй апецы Стварыцелем, каб дапамаглі яму быць свабодным Божым дзіцём- сказаў Папа. Толькі дасьпяваньне ў бацьках гэтае сьвядомасьці дазваляе знайсьці ўласьцівую раўнавагу паміж спакусаю лічыць дзяцей як прыватную ўласнасьць, фармуючы іх паводле ўласных помыслаў і жаданьняў, а свабодным стаўленьнем дазваляць ім расьці ў поўнай незалежнасьці, задавальняючы іхнія норавы і бачачы ў гэтым уласьцівы спосаб разьвіваньня іхняе індывідуальнасьці.
Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу, што хрысьцячы дзяцей, мы не робім ім крыўды, але ўводзім у круг Божага сьвятла, якое дае сапраўдную свабоду.








All the contents on this site are copyrighted ©.