2009-01-12 14:43:16

Наш калега з нямецкай рэдакцыі RV Маріо Гальган напісаў кнігу "100 памылак аб Папу Бенедыкце 16-м". Гэты малады свецкі журналіст лічыць, што у прэсе шмат недакладнасцей як біяграфічнага, так і багаслоўскага характару адносна Папы Ратцынгера.


Аўтар нарадзіўся ў Швейцарыі, закончыў Фрыбурскі універсітэт і працаваў прэс-сакратаром Швейцарскай біскупскай канфярэнцыі. 2 гады таму прыйшоў працаваць да нас на радыё. Працягвае працу над дысертацыяй на тэму аб дзейнасці Апостальскіх нунцыяў у яго на радзіме ў 16-19 стагоддзях, што яшчэ мала вывучана. Частка адпаведных дакумантаў знаходзіцца ў сакрэтных архівах Ватыкану. У сваёй кнізе Маріо Гаэтан Гальган расказвае аб найбольш частых недакладнасцях у меркаванняў у адносінах да Папы - як ягоных чалавечых рыс, так і тэалагічных і філасофскіх пазіцый. Бенедыкт 16 атрымаў ужо экзэмпляр твора ад аўтара і знайшоў ідэю арыгінальнай.







All the contents on this site are copyrighted ©.