2009-01-09 14:32:53

Партугалія: прамая трансляцыя з Фацімы


Капліцу Аб’яўленняў марыйнага санктуарыя ў Фаціме (Партугалія) цяпер можна ўбачыць у рэжыме on-line ў Інтэрнэце на старонцы www.fatima.pt . Такая магчымасць з’явілася па просьбе Інтэрнэт-карыстальнікаў: дзякуючы ўстаноўленай у капліцы відэакамеры можна бачыць і такім чынам удзельнічаць у набажэнствах, якія там адбываюцца.
Будова капліцы распачалася ў 1919 г. па просьбе самой Багародзіцы, выказанай падчас Яе аб’яўлення дзецям. Першая святая Імша цэлебравалася тут 13 кастрычніка 1921 г., у чацвёртую гадавіну апошняга аб’яўлення Марыі ў Фаціме.
У 2008 г. Інтэрнэт-старонку санктуарыя ў Фаціме наведала 700 тысяч карыстальнікаў, з іх 2/3 жывуць па-за межамі Партугаліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.