2009-01-08 12:31:50

Калядныя сустрэчы ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы


За 10 год склалася добрая традыцыя калядных сустрэч капэланаў, законных
сясцёр і ўрачэй з хворымі дзецьмі з дзіцячых аддзяленняў Віцебскай
абласной клінічнай бальніцы. Так і сёлета з блаславення біскупа віцебскага
Уладзіслава Бліна 05.01.09 у канферэнцзале УАЗ “ВАКБ” маленькія вернікі
пад кіраўніцтвам сястры Ніколі Гжэгошак(Служэбнічкі НМП Сілезскія)
падрыхтавалі для хворых дзетак Батлейку, капэланы а. Тадэвуш Кахановіч SDS
і а. Аляксандар Сапель SDS разам з парафіянамі касцёла Святога Духа і
настаўнікамі гарадскога Цэнтра дзіцячай творчасці, медыкамі шпіталя
падрыхтавалі калядную выставу: акварэль, батык, вырабы з лазы, кераміка і
інш.
Пацыентаў і медыкаў павіншаваць з калядамі прыйшлі навучэнцы музычнага
каледжа імя І. Салерцінскага (педагог Зоя Гесць).
Супрацоўнікі віцебскага “Карытас” на чале з Віталем Кульпекшам
падрыхтавалі для хворых дзетак салодкія пачастункі.
У каляднай сустрэчы ўзялі ўдзел начмед УАЗ “ВАКБ” Станіслаў Агрізка,
старшыня праўкама Ірына Падалінская, прадстаўнік біскупа віцебскага урач
> Людміла Ярмолава, супрацоўнікі “Карытас”, сёстры законныя, дыяканы,
> медыкі, прадстаўнікі СМІ вобласці.







All the contents on this site are copyrighted ©.