"Чаму Ерусалім працягвае заставацца ў несупакоі?..." Падчас паўдзённай Багародзічнай
малітвы "Анёл Гасподні" у аўторак Папа Бенедыкт 16 заклікаў да прывернення міру ў
Святую Зямлю. Накіроўвае свае гарачыя віншаванні на сустрэчу Раства Хрыстовага, якую
гэтай ноччу сустрэлі хрысціяне Ўсходніх Цэркваў.
Эвангелле расказвае,
што Езус прыйшоў у свет у вялікай галечы і схаванасц,..бо Ён хоча валадарыць у каралеўстве
любові і праўды і просіць навярнуцца, пакінуць злыя дзеянні і рашуча перайсці на дарогу
дабра. "Ерусалім" - сказаў Папа,- такім чынам, ёсць усе мы." (Голас Папы):- Накіроўваю
мае шчырыя добрыя пажаданні братам і сёстрам Цэркваў, якія карыстаюць юліянскі каляндар
і заўтра адзначаюць Святыя Каляды...што вядзе духоўна ў Святую Зямлю і Блізкі Усход.
Я, - працягвае Папа,- сачу за гвалтоўнымі сутыкненнямі ў сектары Газа... Хачу паклікаць
усіх да ініцыятыў і намаганняў, каб дапамаглі ізраільцянам і палестынцам засесці за
стол перамоў і дагаварвацца. Хай Бог падтрымае заангажаванасць храбрых стваральнікаў
міра!"- памаліўся Бенедыкт 16. На плошчу святога Пятра ў Рым сёння прыбылі прадстаўнікі
правінцыі Асізі - радзімы святога Францыска. Тры магі на цудоўных белых конях адкрылі
шэсце. У сярэднявечных касцюмах жыхары кожнага маленькага горада паказалі свае турніры,
падыходзячы да папскага балкона, параздавалі цукеркі дзецям, пацешылі музыкай і спевамі.
У звароце да Божага народу Папа павітаў іх і дадаў:"Свята Богаз'яўлення ў многіх
краінах ёсць святам дзетак. Дык думка асабліва накіравана на блаславенства для іх,
якія ёсць багаццем і блаславеннем свету. "Асабліва думаю аб тых, - працягваў Папа,
- якім адмоўлена ў спакойным дзяцінстве...у прыватнасці, юным кангалезцам, якія былі
захоплены бандыцкімі групоўкамі, якіх заклікаю, каб звярнулі дзетак сем'ям і далі
магчымасць расці і развівацца". Папа таксама натхніў пастыраў Царквы і ўсіх хрысціянаў
не губляць духу і веры ў ніякіх абставінах і трываць у надзеі. "Эпізоды насілля ў
адносінах да дзяцей, - працягваў Папа,- рэгістрыруюцца, нажаль, і ў іншых частках
свету. У 2009 годзе адзначым 20-годдзе Канвенцыі Правоў дзіцяці. Гэта ёсць заданнем
для міжнароднага зграмаджання аднавіць абераганне, догляд і развіццё моладых пакаленняў,
"-заклікаў Папа.