2009-01-06 13:35:58

"Aйцы Царквы бычылі ў гэтым непаўторным эпізодзе на прыйсце ў свет Божага Сына свайго роду касмалагічную рэвалюцыю...калі ў Хрысце ўцелавілася Божая Любоў - базавы і ўніверсальны закон усяго стварэння."


"Маецца на ўвазе не паэтычны, але рэальны сэнс падзеі", - працягваў у гамеліі Папа.- Сам Дантэ ў сваёй "Боскай камедыі" абазначае Бога як "Любоў, якая рухае сонца і іншыя зоркі...Хрысціянства трывала спалучанае з касмалёгіяй, што знайшло моцнае адлюстраванне ў сярэднявечнай філасофіі і тэалёгіі. Бетлеемская Зорка з'яўляецца сімбалем усіх хрысціянскіх народаў.Таксама і у нашу эпоху, дзякуючы захапленню вучонасцю і верай многіх навукоўцаў - паслядоўнікаў Галілея, квітнеюць зноў знакі спалучэння веры і розуму. Хрысціянская думка ўяўляе космас як кнігу, - як казаў сам Галілей, значыцца, як твор аднаго Аўтара, які Сабе выяўляе ў "сімфоніі" стварэння." -
Далей Папа прыпамінае, што працягваем год апостала Паўла, які навучаў, што Сын чалавечы - Бог уключае ў Сабе як зямлю, так і неба, стварэнне і Стварыцеля , цела і дух,.. а цела не можа быць без галавы... Дык Царква - якая разумее, што ёсць чалавечым органам з усімі абмежаваннямі і хібамі, утрымлівае ўсё ж найбольш Святога Духа. Яна не можа браць сілы ніадкуль інакш, як ад свайго Госпада: бо не ад яе паходзіць святло і слава. Але менавіта гэтым яна цешыцца, што ёсць знакам і інструмантам Таго, Які ёсць Святлом народаў..."Дарагія браты і сёстры, маліцеся аб нас - папрасіў Папа за ўсіх пастыраў Царквы. - Каб мы, штодня успрымаючы Слова Божае, маглі верна перадаваць Яго братам. Але й мы молімся аб вас,.. каб кожны хрысціянін, пакліканы праз Хрост і Канфірмацыю, аб'яўляў Хрыста - Святло свету - словам і сведчаннем жыцця." На заканчэнне гамеліі Папа папрасіў дапамогі Марыі - Зоркі эвангелізацыі - для годнага нясення місіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.