2009-01-06 13:39:02

Айцец Федэрік Ламбардзі, старшыня Залі друку Святога Пасаду і Генеральны дырэктар тэле-Радыё Ватыкана падвынікаваў адыйшоўшы год.


Сярод галоўных кантактаў Папы з сучасным светам прэссакратар адзначыў прамову Бенедыкта 16 перад Генеральнай Асамблеяй ААН і навучанні падчас наведання Францыі - яно кранула не толькі вернікаў, але і мела вялікі розгалас сярод дзеячаў культуры і навукі, якія адзначылі сучаснасць філасофскага асэнсавання Папам рэчаіснасці. Выйсце з крызісу немагчымае, калі не будаваць эканоміку на асновапалягаючым прынцыпе справядлівасці і ўзаемадапамогі. Толькі пры гэтым эканоміка здолее задавальняць агульначалавечыя патрэбы і паважаць годнасць чалавека.
Наогул, адзначвае падрэ Ламбардзі, мінулы год быў поўны разнастайных забавязанняў для пантыфіка. Пастырскія паездкі ў розныя часткі планеты, спачуванні і парады з нагод канфліктаў і стыхійных бедстваў, што мела вынікам палітычныя і гуманітарныя крокі па дапамозу, заклікі аб звароце да адвечных каштоўнасцей для захавання самога жыцця на зямлі. Значныя крокі наперад у 2008 годзе былі зробленыя ў экуменічным дыялогу. у прыватнасці. на сынодзе каталіцкіх біскупаў. На ім выступіў Усяленскі праваслаўны Патрыярх Барталамей 1 са сцверджаннем любові ў праваслаўнай традыцыіда Слова Божага, аб чым й раздумвалі сынадальныя ксяндзы. Каталіцкі год святога Паўла, які працягнецца да лета, натхніў і братоў праваслаўных натхняцца ў сваёй пастырскай дзейнасці асобаю апостала. Hапрыканцы году адбыўся католіка-ісламскі Форум, на якім адбылася шчырае абмеркаванне праблем адносінаў з Ісламам: у прыватнасці, па рэлігійнай свабодзе і правах чалавека. Не замінуў прыпомніць прэссакратар Папы айцец Федэрік Ламбардзі і пра змрочныя факты ганенняў на каталіцкую Царкву ў 2008 годзе., асабліва ў індыйскім штаце Арісса. Драматычна тое, - падкрэсліў ён, што імя Бога і рэлігіі выкарыстоўваюцца як нагода для развязвання канфліктаў і напружанасці, замест таго, каб ў павазе да Бога несці гармонію і любоў.
Выказваючы надзею на лепшае, айцец Ламбардзі называе напрканцы галоўныя пункты дзённікаў Папы: Сынод біскупаў, прысвечаны Афрыцы, і Апостальская паездка ў святую Зямлю.







All the contents on this site are copyrighted ©.