2009-01-05 13:23:22

У Рыме выйшаў з друку 1 нумар каталіцкага часопіса "Жыццё ў Царкве і ў Хрысце" за студзень 2009 года. У ім змешчаны артыкул кіраўніка нашай праграмы айца Клаўдзія (Рабінэ).


Будучы езуітам, айцец Клаўдзій выконвае сваё пастырскае служэнне не толькі ў лацінскім, але і ўва ўсходнім абрадзе. Менавіта грэка-візантыйскі абрад прыняты ў царкве св. Антонія на Эсквіліне ў Рыме, дзе ён ёсць пробашчам. Артыкул азагалоўлены аўтарам "Еднасць у разнастайнасці". Рэдакцыя змяшчае такі прэфас да яго:"Ведаць Царкву і Цэрквы, ад Ўсходу і да Захаду, і разумець, як цяжкае гэтае - уз'яднанне! "
Падрэ Клод Рабінэ дае тут для заходняга чытача шырокі сінтэз складанай геаграфіі Цэркваў бізантыйскага абраду ў саюзе з Рымам.
- Вуніяты. Хто яны? Чаму так называюцца?
-Пачнем з таго, што вызначэнне атрымала адмоўны знак, так, як , напрыклад, "езуіт". А па-сапраўднаму, Уніяты - гэта католікі візантыйскага абраду, значыцца, праваслаўныя, якія ў руху гісторыі зноў зрабілі ўз'яднанне (унію) з Апостальскім Пасадам, прызнаючы Папу Рымскага як намесніка Хрыста і кіраўніка Універсальнай Царквы. Існуюць іншыя католікі, належачыя да розных іншых усходніх абрадаў(тут называюцца некаторыя прыклады). Уніяты ёсць католікамі, якія належаць да канстантынопальскага ці візантыйскага абраду (як праваслаўныя - па форме). Найбольш іх сярод беларусаў, балгараў, грэкаў, італа-албанцаў, мельхітаў, румынаў, рускіх, рутэнаў, славакаў, украінцаў, народаў унгарскае (вянгерскае) групы. ..У розных гістарычных часах, у прыватнасці, камунізму многія з іх прымушана уз'ядналіся з праваслаўнымі, дык тыя, што былі нязгодныя адысці ад свайго абраду, ці-то схаваліся ў сакрэтнасць, ці засталіся на выгнанні. ..У апошнія часы уніяцкія Цэрквы афіцыйна прызнаваныя ўрадамі краін.
Далей аўтар спасылаецца да дарагой яму Беларусі. "Для беларускіх каталікоў тэрмін "уніяты" нармальны і выкарыстоўваецца без праблем і двухсэнсовасці, каб акрэсліць грэка-католікаў як на радзіме, так і на дыяспары. Брэст-Літоўская Вунія 1596 года "Unione Brest'Litovsk" сталася менавіта падпісаная на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Тады, напрыклад, украінскія уніяты ў Галіцыі, якія належылі ў 16 стагоддзі да Аўстра-Вянгерскай імперыі часоў каралевы Марыі-Тэрэзы, называліся грэка-католікамі. У часах сталінізма яны былі насілу далучаныя да Маскоўскага патрыярхату, значыцца, іхнае існаванне было практычна перакрэслена.
...Робячы экскурс у гісторыю, айцец Клаўдзі прыпамінае, што у 17 стагоддзі большая частка уніятаў жыла ў Беларусі. Мучанікам Уніі (уз'яднання) стаўся архіепіскап Полацка св.Язафат Кунцэвіч, забіты ў 1623 годзе. Ягоныя рэліквіі спачываюць цяпер у базіліцы св. Пятра ў Рыме. Вунія нарадзілася ў Беларусі, але пераўтварылася з часам амаль ў нішто...у 1839 годзе яна была ўключана ў праваслаўную рускую Царкву...
Аўтар паказвае ў сваім артыкуле развіццё уніяцтва ў розных краінах, гістарычныя этапы і сённяшні стан "выжывання" гэтай формы хрысціянства ў стракатай панараме разнастайнасці каталіцтва ў сучасным свеце. Прынамсі, нагадвае, што уніяты ёсць у Польшчы, Аргентыне, Бразіліі, у арабскіх краінах. У 1993 годзе у Баламандзе, у Ліване, адбылася пасяджэнне Камісіі па багаслоўскім дыялогу між каталіцкай і праваслаўнай Цэрквамі. У выніковым дакуманце, падпісаным абодвума бакамі, указваецца, што Уніяцтва не можа лічыцца сучасным метадам для мэтаў царкоўнага аб'яднання. Аднак, уніяты існуюць, і немагчыма гэтага адмаўляць. "Можна сказаць, што Уніяты - гэта праваслаўныя, якія зрабілі выбар належаць да Універсальнае Царквы, а не жыць у рамках вузканацыянальных. Калі рускі хацеў перайсці з праваслаўя ў каталіцтва, у 30-я гг 20 стагоддзя, скарыстоўваўся тэрмін "Ён выбраў Вселенскость".







All the contents on this site are copyrighted ©.