2009-01-03 10:07:20

Вынікі года 2008 падвялі члены Святога Сыноду Беларускай праваслаўнай Царквы.


Распачынаючы Сынод, беларускія герархі адгаварылі заўпакойную малітву за душу новапрастаўленага Патрыярха Маскоўскага Алексія 2. Да преасвяшчэных беларускіх архіярэяў звярнуўся галава - Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт са словамі вітання. Ён зрабіў справаздачу, асабліва падкрэсліўшы падзеі ўачыстасцей з нагоды 1020-годдзя хрышчэння Русі. У Беларускім Экзархаце яны прайшлі 22-25 кастрычніка з удзелам пакойнага Алексія 2. Адзначаны высокі пад'ём гэтых святаў, за што прысутныя падзяквалі Богу. Члены Святога Сыноду паклікалі ўсіх духоўных дзяцей Беларускай праваслаўнай Царквы захоўваць вернасць святому праваслаўю, рупліва ставіцца да яго духоўнасці і спадчыны, жыць у міры, згодзе і паразуменні з іншымі. Падчас працаў абмеркаваныя бягучыя пытанні і падрыхтоўкі да Архіярэйскага і памеснага Сабору РПЦ, якія пройдуць у Маскве у храме Хрыста Спасіцеля у студзені новага году. Вырашана стварыць новы Аддзел па ўзаемадзеянню з Міністэрствам унутраных спраў РБ і яго Дэпартаментам выканання пакаранняў. Кіраўніком прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітры.







All the contents on this site are copyrighted ©.