2009-01-02 14:52:26

У Брусэлі закончылася 31 Эўрапэйская Сустрэча Моладзі. Наступная будзе ў Познані ( Польшча)


З удзелам амаль 40-а тысяч маладых людзей з цэлага кантынэнту ў днях 29-га сьнежня да 2-га студзеня ў сталіцы Бэльгіі адбылася гэтая сустрэча, што арганізуе Супольнасьць з Тэзэ. Яна праходзіла пад лозунгам: “Будаваць Эўропу даверу”. 31-га сьнежня на заканчэньне вячэрняе малітвы настаяцель Супольнасьці брат Алоіз абвясьціў, што ўдзельнікаў чарговае- 32-е Сустрэчы будзе прымаць у днях 28-га сьнежня 2009-га году да 1-га студзеня 2010 году польскі горад Познань.
З нагоды гэтае сустрэчы свае пасланьні прыслалі кіраўнікі Цэркваў і хрысьціянскіх веравызнаньняў, ў гэтым: Папа Бэнэдыкт 16, духоўны кіраўнік Сусьветнае Англіканскае Супольнасьці арцыбіскуп Кантэнбэры Рован Вільлямс і Сакратар Сусьветнае Лютэранскае Фэдэрацыі Пастар Ноко. Моладзь у Брусэлі прывітаў таксама , між іншым, Гэнэральны Сакратар ААН Бан Кі-Мун і старшыня Эўрапэйскае Камісіі Хозэ Мануэль Барросо.








All the contents on this site are copyrighted ©.