2009-01-02 14:52:00

Новагодняя Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў чацьвер 1-га студзеня


Перамаганьне беднасьці дарогаю да міру—галоўная мэта пасланьня на Сусьветны Дзень Міру Папа Бэнэдыкт 16 узьняў у разважаньні на багародзічнай малітве “Анёл Гасподні”. Падкрэсьліў , што толькі з Божаю Ласкаю мы можам мець надзею на лепшую будучыню. Справа ідзе пра намаганьні, каб мы самі былі хаця крышку лепшымі і больш адказнымі, тады б маглі разлічваць на Божае Блаславенства.
На пачатку Новага Году маёю першаю мэтаю ёсьць заахвочаньне ўсіх кіруючых дзяржаваю і звычайных грамадзян, каб не знеахвочваліся ў абліччы цяжкасьцяў і нястачаў, але каб нанава ўзьнялі сваё заангажаваньне. Другая палова 2008-га году прынесла эканамічны крызіс. Трэба яго глыбока абмеркаваць, як сур”ёзнае праяўленьне, якое патрабуе сур”ёзнага ўмяшаньня ў яго крыніцы. Не хопіць- сказаў-бы Ісус- прышываць новыя латкі на старую вопратку. Паставіць ўбогіх на першым месцы гэта абазначае рашуча перайсьці да глабальнай салідарнасьці, якой патрэбу ўказаў ужо Ян Павал ІІ, ствараючы пазітыўныя адносіны паміж магчымасьцямі рынка а грамадзтвам, пры пастаяннай пашане законнасьці і імкненьню да супольнага дабра”.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа прывітаў удзельнікаў маршу “Пачэм ін тэррыс” ( Мір на зямлі), які быў зарганізаваны ў 70-ці краінах сьвету супольнасьцю Сьвятога Эгідыя. Міма неспрыяючага надвор”я ў Рыме яны ў вялікай колькасьці прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра. Бэнэдыкт 16 падзякаваў таксама розным ініцыятывам роздумаў і малітваў за мір, што ўздымаюцца на цэлым сьвеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.