2008-12-31 10:59:58

Вячэрня "Тэ Дэўм" з удзелам Бэнэдыкта 16.



У сераду 31-га сьнежня позным вечарам Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць у Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра, Вячэрню “Тэ Дэум” ( Цябе Бога хвалім) на заканчэньне 2008-га году, ў часе якой Сьвяцейшы Айцец зробіць падрахунак са сваей дзецнасьці з прамінаючага ўжо 2008-га году.
Пасьля Вячэрні Папа наведае батлейку, якая знаходзіцца на Плошчы Сьвятога Пятра. Там хвілінку памоліцца ў маўчаньні. Затым увойдзе да гроты дзе зблізка зможа лепш аглянуць мастацкія статуі Сьвятой Сям”і і ўсю сцэну Боганараджэньня Ісуса Хрыста.
У чацьвер раніцай, 1-га студзеня 2009-га году, Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць, зноў у Базыліцы Сьвятога Пятра, Сьвятую Імшу з нагоды 42-га Сусьветнага Дня Міру.
Больш аб гэтых здарэньнях мы будзем гаварыць у нашых наступных праграмах.








All the contents on this site are copyrighted ©.