2008-12-31 11:02:04

Беларусаў становіцца менш


Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 сьнежня бягучага году складвала 9 мільёнаў 673,4 тысячы чалавек. Як паведаміла агенцтву БелТА прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэту Алена Кандраценка, у параўнаньні з 1 сьнежня мінулага году беларусаў стала менш на 18,2 тысячы чалавек.
За 2008 год колькасьць жыхароў павялічылася толькі ў Менску (прыкладна 1 мільён 800 тысяч). У іншых рэгіёнах рэспублікі колькасьць насельніцтва зьменшылася.
У пэрыяд са студзеня па лістапад у Беларусі нарадзілася 98 тысяч 800 дзяцей. Гэта на 3 тысячы 600 чалавек больш, чым у аналягічны пэрыяд мінулага году. Памерла цягам 11 месяцаў 122 тысячы 200 чалавек (больш на 74 чалавекі).
У бягучым годзе ў Беларусь прыбыло больш за 15,5 тысяч чалавек, а выбыла прыкладна 8,5 тысяч. Міграцыйны прырост склаў 7 тысяч чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.