2008-12-31 11:02:22

У Афінах у гэтым месяцы адбыўся міжрэлігійны семінар праваслаўных і мусульманаў. У Новым годзе запланаваныя яшчэ 2 такія сустрэчы.


Усяленскі Патрыярх Барталамей і Сусветная асацыяцыя ісламскага закліку Amai - разам сталіся ініцыятарамі такога багаслоўскага спаткання. 65 багасловаў і святароў праваслаўных цэркваў, маладыя імамы і студэнты з мусульманскіх грамад Паўночнай Афрыкі, Еўропы і Блізкага Ўсходу перад працамі пачулі прывітанні Барталамея Першага і прынца Ярданскага Хасана. Тэма - "Магчымасці стварэння міжрэлігійнага дыялогу" была абмеркаваная ў дружалюбнай радаснай абстаноўцы. У заключэнне сустрэчы была прынятая адозва. "Гэты дыялог між маладымі дазволіў парушыць некаторыя перасцярогі, якія нараджаюцца ўнутры грамадаў у адносінах да іншых і часта прадвызначаюцца палітычным кантэкстам у рэгіёнах". Прызначаны групы для распрацоўкі стратэгій кантакту для больш бачнага і сціслага дыялогу і падрыхтоўкі сустрэч 2009.







All the contents on this site are copyrighted ©.