2008-12-30 14:36:10

Сталіца Бэльгіі адкрытая на моладзь



Удзельнікі Эўрапэйскае Сустрэчы Моладзі прыязджаюць ў Брусэль. Каля 30-ці тысяч маладых людзей з цэлага кантынэнту прыбыло на гэтую сустрэчу. Як сказаў Ватыканскаму Радыё брат Марэк з Супольнасьці Тэзэ, каля 13-15 тысяч бельгійскіх сем”яў вырашыла гасьціць у сябе ўдзельнікаў сустрэчы. “Гэта абазначае, што амаль ўсе, якія прыехалі, будуць жыць ў брусэльскіх дамах”- сказаў брат Марэк.
А ў сваім пасланьні да ўдзельнікаў Эўрапэйскае Сустрэчы Моладзі Папа Бэнэдыкт 16 напісаў, “што Бог патрабуе, вашае моладзь веры, вашага духа ініцыятывы”. Сьвяцейшы Айцец яшчэ падкрэсьлівае, што мэтаю сёлетняе сустрэчы ёсьць шуканьне крыніцы жыцьця. “Шукайце крыніцы надзеі для самых сябе і для сьвету, адкрываючыся на Хрыста цераз малітву і слуханьне Божага Слова”. Папа робіць заклік да моладзі, каб не страцілі надзеі, якую спалучае з імі Бог. Адказваючы на Ягоны заклік, могуць разлічваць на Духа Сьвятога, які адновіць іх сілы, калі будуць змучаныя і змораныя.








All the contents on this site are copyrighted ©.