2008-12-30 14:37:08

У гэтыя святочныя дні на Кубе ўпершыню пасля 50-гадовага перапынку каталіцкія святары дапушчаныя ў турмы для цэлебравання Боскіх літургій.


Святую Імшу на Раство Хрыстовае адслужылі для вязняў кардынал Хайме Ортэга і 5 ксяндзоў. Яны раз'ехаліся ў розныя бакі па краіне. Кардынал служыў блізка Гаваны і падарыў усім малнькія батлейкі, што прадстаўляюць сцэну прыйсця ў свет немаўляткі Езуса. Канстытуцыя Кубы заўсёды паважала веравызнанні грамадзян. Адносіны дзяржавы да католікаў значна пялепшылі пасля наведання вострава Папам Янам Паўлам 2 у 1998 годзе. А пасля выбрання на Папу Бенедыкта 16 тагачасны кіраўнік дзяржавы Фідэль Кастро адразу асабіста запрасіў яго ў краіну.
Царква на Кубе аддзелена ад дзяржавы. Цікава, што членамі кампартыі Кубы могуць ставацца вернікі любой рэлігіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.