2008-12-29 13:59:47

У Віцебскай дыяцэзыі працягваецца фэстываль "Дні Хрысьціянскай культуры".


З блаславення Яго Эсцэленцыі ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі кс. біскупа Уладзіслава Бліна, пры падтрымцы рэктарата ВДУ ім.П. М. Машэрава 27.12.2008. універсітэцкая актавая зала гасцінна адчыніла дзверы перад больш чым 400 хлопчыкамі і дзяўчынкамі з усёй дыяцэзіі. Па добрай традыцыі ўжо у сёмы раз праходзіў дыяцэзіяльны конкурс нацыяеальнай батлейкі.


9 калектываў прадставілі сваё бачанне тэмы Божага нараджэння. Сярод іх парафіі св.Юды Тадэвуша (в. Лучай), Наведзінаў НМП (г. Гарадок), св.Антонія Падуанскага Беззаганнага Пачацця НМП (г. Паставы), св.Антонія Падуанскага(г. Віцебск), Унебаўзяцця НМП (г. Мёры), Езуса Міласэрнага (г. Віцебск), Святдга Духа (г. Віцебск), Уваскрасення Хрыстовага (грэка-каталіцкая парафія г. Віцебска) і Творчая майстэрня “Батлейка” УА “Віцебскі дзяржаўны гарадскі цэнтр дзіцячай творчасці”.
Усе імпрэзы былі непаўторнымі, і таму журы, якое ўзначалілі карэспандэнт часопіса “Дыялог” брат Карнэлій Кансэк SVD, кс. Аляксандар Сапель SDS; было цяжка адзначыць лепшых.
Юных актораў а таксама аўтараў і рэжысёраў батлеек прывітаў кс. біскуп Уладзіслаў Блін, дэкан Віцебскі кс. Алег Буткевіч.
Падтрымаць творчыя калектывы прыехалі святары і сёстры законныя з Пастаў, Гарадка, Шуміліна, а таксама дэкан Аршанскі кс. Адам Дынак, дэкан Віцебскі кс. прэлат Міраслаў Скачыляс, браты дамінікаке з Віцебска, вікарыі віцебскіх парафій і дыяканы.
Конкурс атрымаўся цікавым, святочным і чароўным.
Гран-пры атрымала парафія св.Антонія Падуанскага (г. Віцебск).
I месца – парафія св.Антонія Падуанскага Беззаганнага Пачацця НМП (г. Паставы),
II месца – парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск),
III месца – Творчая майстэрня “Батлейка” УА “Віцебскі дзяржаўны гарадскі цэнтр дзіцячай творчасці”.
Кс. дэкан Алег Буткевіч і кс. Аляксандар Сапель SDS уручылі пераможцам дыпломы і прызы.
Свята працягваецца. І добра, калі чалавек можа жыць Божым Нараджэннем не толькі дзень, тыдзень, але ўсё жыццё, і несці гэтае свята іншым людзям.








All the contents on this site are copyrighted ©.