2008-12-29 14:00:02

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 28 сьнежня



А паўдні гэтага дня, як таксама і ў важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Папа прыпомніў “што любоў, адкрытасьць на жыцьцё і глыбокія вузы—гэта вартасьці, якія спалучаюць сям”ю. Да сем”яў сьвету Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік, каб гэтыя вартасьці не слабелі. Далей спаслаўся да Сьвята Сям”і, якое ўшаноўвалася ў Гішпаніі, ў Мадрыце. Сям”я ёсьць ласкаю Бога- сказаў Бэнэдыкт 16- таму што праз яе прасьвятляецца любоў, якою ёсьць сам Бог. Гэта любоў поўнасьцю бескарысьлівая, якая падтрымлівае бязмежную вернасьць, нават у хвілінах цяжкасьцяў і ўпадкаў.
RealAudioMP3
Дарагія сем”і, не дазвольце, каб паслабела любоў, адкрытасьць на жыцьцё і вузы, якія спалучаюць ваш дамашні ачаг- гаварыў Папа да Гішпанаў. Пастаянна ўпрошвайце пра гэта Бога, маліцеся ў еднасьці, каб вашыя рашэньні былі асьвячаныя вераю і ўзмацоўваліся Божаю ласкаю на дарозе да сьвятасьці. Такім чынам, з радасьцю вы дасьце сьвету прыгожае сьведчаньне аб тым, як важнаю ёсьць сям”я для чалавечае асобы і для грамадзтва. Папа з вамі, молячыся да Бога асабліва за ўсіх, якія ў сем”ях больш патрабуюць здаровя, працы, суцяшэньня ці таварыства. Ў часе гэтае малітвы “Анёл Гасподні” даручаю вас усіх нашай Маці, Найсьвятой Дзеве Марыі.
Сьвяцейшы Айцец папрасіў вернікаў таксама малітваў у намеры сусьветнае сустрэчы сем”яў у Мэксыцы. Гэтая сустрэча адбудзецца ў днях 14-18 студзеня.
Вітаючы італьянскіх пілігрымаў Бэнэдыкт 16 прыпомніў землятрасеньне, якое дакладна 100 гадоў таму назад, ў 1908-м годзе, поўнасьцю зьнішчыласа горад Мэссына, што на Сыцыліі. Яго жыхарам, якія пры нязвычайнай салідарнасьці суродзічаў горад адбудавалі, Папа пажадаў, каб іхнія сэрцы пастаянна напоўнівала хрысьціянская надзея.
Зьвяртаючыся да ўсіх вернікаў прысутных на Плошчы Сьвятога Пятра Бэнэдыкт 16 сказаў: “Земская бацькаўшчына Ісуса не можа быць пастаянна сьведкам так вялікага і пастаянна паўтараючагася праліцьця крыві”. Бэнэдыкт 16 спаслаўся такім чынам да драматычных здарэньняў ў Зоне Газы, выказваючы свой боль з прычыны так многіх забітых, параненых і матарыяльных зьнішчэньняў
RealAudioMP3
Упрошваю пакласьці канец гэтаму насільлю, якое трэба асудзіць у кожным яго праяўленьні ды малю пра прыверненьне перамір”я ў Зоне Газы. Прашу адказных за гэтую сітуацыю пра пачуцьцё чалавечнасьці і разважнасьці. Заклікаю міжнародную супольнасьць зрабіць усе захады, каб дапамагчы Ізраільцыянам і Палестынцам выйсьці з гэтага тупіку ды не падвяргацца логіцы канфрантацыі і насільля, але ўступіць на дарогу дыялогу і перагавораў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.