Папа Бенедыкт 16 зацвердзіў тэму наступнага сусветнага Дня моладзі: "Укарэненыя
і зацверджаныя ў Хрысце і ўмацаваныя ў веры!"
26 Сусветны дзень моладзі пройдзе ў жніўні 2011 года ў Мадрыдзе. Але кожнага году
будуць адбывацца таксама Дні моладзі - на дыяцазальных узроўнях. Наступны, 2009 году,
прыме, аднак, невялікія дэлегацыі з розных краін ў Рыме . Ягоная тэма таксама абапіраецца
на пасланні апостала Паўла, Год якога працягваецца да наступнага лета. У будучую
Пальмавую нядзелю моладзь пакліканая Папам Рымскім разважаць над тэмай надзеі:"Спадзяемся
на Бога Жывого", а праз год - на вербніцу 2010 - "Настаўнік добры! Што мне рабіць,
каб мець жыццё вечнае?" Гэты тэмы, як і мае быць пры падрыхтоўках да Дзён моладзі,
стануцца момантамі разважання на Эвангеллем, каб спрыяць духоўнаму ўзрастанню на шляху,
які прывядзе юнацтва планеты у 2011 годзе ў Гішпанію.