2008-12-27 11:24:20

Мітрапаліт Кірыла, Патрыяршы месцаахоўнік, з Масквы выказаў падтрымку вялікаму герцагу Люксэмбурскаму Анры, які не падпісаў закон аб легалізацыі эўтаназіі.


З Масквы да Люксембургу дайшоў голас Рускай праваслаўнай царквы, якая адзначвае мужнасць герцага, што знайшоў сілы супрацьставіцца наступленню палітычных і навуковых груповак сусветнага маштабу, якія пашыраюць пагрозы жыццю чалавека. Асабліва адзначана, што герцаг сфармуляваў сваю адмову ў сувязі з тым, што эўтаназія супрацьставіцца традыцыйным хрысціянскім каштоўнасцям яго народа. На думку таксама і Ўладыкі, "легалізацыя эўтаназіі замахваецца на святы дар жыцця, трапяткія адносіны да якога стагоддзямі ўзрошчваюцца ў хрысціянскай культуры Еўропы...РПЦ, як і іншыя традыцыйныя рэлігійныя грамады Еўропы, выступае супраць прызнавання законнасці эўтаназіі, якая прыніжае годнасць чалавека і перакручвае прафесійны абавязак ўрача, пакліканага да захавання, а не спынення жыцця",- піша Мітрапаліт Кірыл.
"Веру, што абарона традыцыйных каштоўнасцей народаў еўрапейскага кантыненту дапаможа захаваць фундамент нашага агульнага дому",- гаворыцца ў лісце ад 22 снежня.







All the contents on this site are copyrighted ©.