Калядна-навагодняе святочнае прадстаўленне па-беларуску адбудзецца 30 снежня.
Па словах аднаго з арганізатараў імпрэзы Ігара Кузьмініча, адметнасцю мерапрыемства
з’яўляецца тое, што яно цалкам рыхтуецца ўласнымі сіламі бацькоў. Яшчэ адзін сябра
аргкамітэту – Уладзімір Хільмановіч, дадае, што «Беларуская ялінка» у Гродне
– адзінае цалкам беларускамоўнае мерапрыемства для дзяцей і іх бацькоў. У сістэме
школьнай і дашкольнай адукацыі дзеці не атрымліваюць амаль нічога для знаёмства з
беларускай культурай, фармавання павагі да роднай мовы. Імпрэза ладзіцца
ў Гродне ўжо трэці год запар. Як і летась, сёлета месцам сустрэчы будзе Палац культуры
тэкстыльшчыкаў. Мерапрыемства пачнецца а 18-й гадзіне