2008-12-26 15:45:04

26 снежня Папа Бенедыкт 16 сустрэўся з вернікамі для адгаварэння малітвы "Анёл Гасподні". Спаслаўся да літургічнага свята :"Сцяпан ёсць першым мучанікам за Царкву, юнаком, поўным веры і Святога Духа. "


RealAudioMP3 .."У гэтым годзе, прысвечаным Паўлу, мы бачым апостала яшчэ паганцам Саўлам, які прысутнічае пры казні." Папа нам сёння паказвае, што будучы вялікі апостал паўстае ў "Дзеяннях святых апосталаў" яшчэ ў вопратцы пераследвальніка хрысціянаў. Толькі праз пэўны час на дарозе ў Дамаск, даганяючы для пакарання іншых хрысціянаў, упаўшы з каня, пачне сапраўднае наверненне, бо пачуе голас самога Госпада:" Я ёсць Езус, Якога ты пераследуеш".Але хіба прасутнасць пры пакаранні Сцяпана, які прыняў смерць за веру, так уразіла Саўла, што у сэрцы ягоным абдыўся зрух да святасці - ажно да прыняцця самім ім смерці дзеля імя Хрыстова..."
У сваіх паясненнях Папа звярнуўся сёння да розных груп пілігрымаў, што сабраліся на плошчы святога Пятра, у розных мовах. Сярод іх - па-польску:(Голас Папы)
Пасля асноўнага навучання і сумеснай з сабранымі Багародзічнай малітвы да Марыі - Каралевы мучанікаў Папа Бенедыкт 16 прыпомніў і пра мучанікаў сённяшніх дзён. Ён папрасіў малітвы ўсіх хрысціянаў аб вызваленні з заложніцтва дзвюх італьянскіх манашак ў Кеніі - гэта Марыя Тэрэза Алівьеро і Катэріна Жіраўдо - з місійнага кантэмплятыўнага Руху айца Фако. Таксама папрасіў вашых малітваў, паважаныя слухачы, як і усіх хрысцціянаў па цэлым свеце, за вызваленне ўсіх заложнікаў, пераследваваных у Лацінскай Амерыцы, на Блізкім Ўсходзе і ў Афрыцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.