2008-12-23 10:09:20

Царкоўны Каляндар 2009 году


У гэтым годзе ён носіць тытул “Крыж Хрыста – знак любові”.
Падрыхтавала Каляндар Грэка-каталіцкая парафія Сьвятога Мікалая ў Менску.
Душпастыр гэтай парафіі –а. Яўген Усошын склаў літургічную частку каляндара (у тым ліку спісак багаслужбовых біблійных чытанньняў) ды каляндар памятных датаў.
Выдала каляндар Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку.
Каляндар традыцыйна зьмяшчае спісак багаслужбовых біблійных чытаньняў і каляндар памятных датаў.
У гэтым годзе у Каляндар зьмяшчаны артыкул А. Яроменкі “Кароткі нарыс гісторыі Менскага дэканату” і фота-дакументацыя храмаў гэтага ж дэканату.
Рэдактарам каляндара былі Схіманахіня Вікторыя (Чэкан) і Яўген Андросік.
Пэўную колькасьць асобнікаў Каляндара можна прыдбаць у грэка-каталіцкіх парафіях Менска ды іншых гарадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.