2008-12-22 13:52:25

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 21-га сьнежня


А паўдні гэтага дня, як таксама і ў важнейшыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі на гэтай марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб касмічным памеры таямніцы збаўленьня ды спаслаўся да Эвангэльля Чацьвёртае Нядзелі Адвэнту, якая прыпамінае прыповесьць аб Дабравешчаньні. Зьвярнуў увагу, што гэтую таямніцу мы ўспамінаем кожнага дня, адгаворваючы малітву “Анёл Гасподні”. Папа прыпомніў, што таямніца Бога, які стаецца чалавекам зьяўляецца першым галоўным пунктам аднясеньня, а другім ёсьць сьмерць і ўваскрасеньне Ісуса. Таямніца збаўленьня, апрача гістарычнага памеру, мае таксама касмічны памер: “Самое зьмяшчэньне Сьвята Калядаў ёсьць спалучанае з зімовым крызісам, калі дні на паўночным паўшар”і пачынаюцца быць даўжэйшымі”- прыпомніў Бэнэдыкт 16 і ўказаў на Плошчу Сьвятога Пятра, дзе знаходзіцца вялікі Абэліск, які пакідае свой доўгі цель аж да фантанны, якая знаходзіцца побач. “Гэта прыпамінае нам аб астраноміі ў адмерваньні часчу малітвы. Напрыклад малітву “Анёл Гасподні” мы адгаворваецм раніцай, а паўдні і вечарам”. Затым прывітаў усіх тых, якія прыймаюць удзел у ініцыятывах зьвязаных з Сусьветным Годам Астраноміі, калі ў 2009-м годзе мы будзем ушановаўць 400 годдзе першых назіраньняў праз тэлескоп Галілея. Папа прыпомніў сваіх папярэднікаў, якія былі любіцелямі гэтае навукі: Сыльвэстра ІІ, якія яе выкладаў; Рыгора ХІІІ, якому мы удзячныя за каляндар і Сьвятога Пія Х, які будаваў сонечныя гадзіннікі.
RealAudioMP3
Калі Нябёсы абвяшчаюць хвалу Бога, гэтаксама правы натуры, якія на працягу стагоддзяў столькі ж мужчын і жанчын навукі дазволілі нам лепш іх зразумець, ёсьць вялікімі стымуламі да абажжаньня Гасподніх твораў.
На заканчэньне свайго разважаньня Папа дадаў: “накіруйма паўторна наш зрок да Марыі і Язэпа, якія чакаюць народзінаў Ісуса і навучымся ад іх таямніцы засяроджаньня, каб зазнаць радасьці Божага Нараджэньня. Падрухтуемся на прыняцьце з вераю Адкупіцеля, які прыходзіць, каб быць з намі, Слова любові Бога да чалавецтва ўсіх часоў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.