2008-12-19 13:05:54

Kанфярэнцыя Kаталіцкіх Біскупаў Г ерманіі выстпіла з праектам новай даследчай установы па Місіялёгіі. Адкрыецца яна ў чэрвені 2009 года.


Інстытут па вывучэнні місіянарскай дзейнасці сусветнае Царквы адчынецца пры філасофска-тэалагічным факультэце езуіцкага Універсітэта святога Георга непадалёк ад Франкфурта. Рэктарам запрошаны цяперашні кіраўнік Цэнтра па вывучэнні міграцыі пры факультэце каталіцкай тэалагіі Карлава Універсітэта Прагі. Задача новай установы ў канчатковым выніку спрыяць пашырэнню місіянарства, выхаванню новых пакаленняў пастыраў сусветнае Царквы. Інстытут будзе таксама падтрымліваць дыялог між багаслоўем і свецкімі дысцыплінамі навукі з тым, каб найперш у самой Германіі падвысіць інтарэс да Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.