2008-12-18 13:08:53

Ватыкан: сонечныя батэрыі на даху залы імя Папы Паўла VI


Нядаўна ў сядзібе Папскай Акадэміі Навук у Ватыканскіх садах адбылося ўрачыстае адкрыццё сонечных батарэй на даху залы Паўла VI. Ва ўрачыстасці, між іншым, прымяў ўдзел італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, Карла Руббіа.

Дзякуючы сонечным батарэям, ацяпленне, кандыцыяніраванне паветра і асвятленне ў велізарнай зале Паўла VI — дзе, у прыватнасці, адбываюцца аўдыенцыі са Святым Айцом, — не будуць ужо залежаць ад электрасеткаў горада Рыма.

Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні, дадзенае рашэнне мае на мэце «ахову прыроднай спадчыны стварэння» і сведчыць аб імкненні Бэнэдыкта XVI да рэалізацыі так званай «зялёнай культуры», заснаванай на этычных каштоўнасцях.








All the contents on this site are copyrighted ©.